top of page

Open call на правядзенне даследаванняў

    Студзень–Май 2025    ◆    Дэдлайн 20 снежня 2024    ◆

Цэнтр гендарных даследаванняў ЕГУ ў межах праграмы Women in Tech аб’яўляе конкурс на правядзенне даследаванняў.

Мэта конкурсу – падтрымка даследчы_ц, якія вывучаюць праблемы гендарнай няроўнасці ў ІТ і навуцы ў Беларусі, а таксама аналіз грамадскіх зменаў і крызісаў праз перспектыву гендарных даследаванняў.

Каго запрашаем

Праграма Women in Tech накіравана на даследчыц, студэнтак магістратуры і дактарантуры, чые навуковыя інтарэсы знаходзяцца на скрыжаванні тэхналогій, навуковага ведання, лічбавай сферы і гендарнай праблематыкі ў Беларусі.

◆    Дэдлайн 20 снежня 2024    ◆

Што прапануе праграма?

Фінансаванне

да 2000 еўра (gross) для кожнага з 4 даследванняў

Перыяд даследавання

студзень – май 2025 года.

Дадатковая падтрымка
  • дапамога ў правядзенні колькасных даследаванняў;

  • пошук рэспандэнтаў для якасных даследаванняў;

  • публічная камунікацыя вынікаў даследаванняў для прафесійнай супольнасці і шырокай аўдыторыі.

Тэмы даследаванняў

1.

Мацярынства як сацыяльная практыка ў беларускім кантэксце
Фокус даследавання можа быць звязаны з аналізам структур мацярынскіх практык, існуючай дзяржаўнай палітыкай, запытамі на рынку працы, паўсядзённасцю, умовамі міграцыі. Важным крытэрам ацэньвання з'яўляецца структураваны падыход у даследаванні, яго рэлевантнасць і ўпісванне ў існыя даследаванні.

2.

Гісторыя беларускага фемінізму
Напрамак даследавання можа быць накіраваны на картаграфаванне розных ініцыятыў і супольнасцяў у полі беларускага фемінізму на працягу апошніх больш за 30 гадоў, а таксама магчымасцю сабраць і прааналізаваць гісторыі жанчын, суполак і арганізацый, каб паказаць разнастайнасць фемінісцкага руху ў Беларусі.

3.

Гендар, тэхналогіі і эмоцыі

Даследаванне дынамікі ўзаемадзеяння эмоцый, капіталу і гендару ў тэхналагічным кантэксце. Разгляд тэхналогій як прычыны і наступства гендарных адносін.

4.

Патрэбы і выклікі жанчын у беларускім ІТ
Аналіз патрэб і праблем, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў беларускай ІТ-індустрыі ва ўмовах зменлівага сацыяльнага і прафесійнага ландшафту.

Як падаць заяўку

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку з апісаннем праекта даследавання i прыкласці CV.

Крытэрыі адбору:

Кваліфікацыйныя крытэрыі:

  • Адукацыя: Вышэйшая адукацыя (магістр, кандыдат навук).

  • Даследчыцкі досвед: Мінімальны даследчыцкі досвед – 2 гады.

  • Публікацыі: Наяўнасць публікацый па тэматыцы даследавання.

  • Гендэрная рамка: Гендэрны фокус працы даследчыцы.

Крытэрыі ацэнкі:

  • Адпаведнасць адной з 4-х тэм даследаванняў.

  • Прадуктаванасць праекта будучага даследавання.

  • Разуменне і актуальнасць выбранай тэмы.

  • Метадалагічная рамка, выбраная для праекта даследавання, дазваляе раскрыць тэму.

Ацэнка заявак:

Спачатку ацэньваецца адпаведнасць кандыдатак кваліфікацыйным крытэрыям. Далей кожная прадсаўніца экспертнага савета выстаўляе балы па шкале ад 0 да 2 на падставе крытэрыяў "Крытэрыі ацэнкі". Да чатырох кандыдатак, якія набралі найбольшую колькасць балаў, адбіраюцца для правядзення даследавання.

    Дэдлайн 20 снежня 2024   

Women in Tech – гэта адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у ІТ-сферы, развіццё даследаванняў на скрыжаванні тэхналогій і фемінізму, а таксама на спрыянне гендарнай роўнасці ў высокіх тэхналогіях. Праграма рэалізуецца Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

  • Instagram
  • Facebook
  • LinkedIn

Праект рэалізуецца Цэнтрам гендэрных даследаванняў ЕГУ, пры падтрымцы Еўрапейскага Звяза.

bottom of page