OPEN CALL
ГЛАСАРЫЙ БЕЛАРУСКАГА ФЕМІНІЗМУ
◆ Дэдлайн 15 снежня ◆ Ганарар: 150 еўра (брута) ◆
Каманда праекта Women in Tech Academic запускае Гласарый беларускага фемінізму — анлайн-прастору, якая аб’яднае галасы розных фемініст_к і распавядзе пра паняцці, імёны, канцэпцыі, плыні і тэндэнцыі праз прызму беларускага кантэксту.
Для рэалізацыі гэтай ідэі мы шукаем аўтар_к для нашай платформы, якія зацікаўленыя распавесці пра цэнтральныя фемінісцкія паняцці ў межах беларускага кантэксту.
Чаму гэта важна?
Беларускі кантэкст мае свае асаблівасці, і часта агульныя паняцці гендарнай тэорыі не цалкам падыходзяць для апісання беларускай сітуацыі. Гэтыя паняцці нярэдка патрабуюць удакладнення і адаптацыі пад беларускую рэчаіснасць. Гісторыя беларускага фемінізму насычана прабеламі, нябачнымі высілкамі і разарванымі сувязямі. Нам хочацца даць магчымасць праз гласарый паказаць, які вялікі шлях прайшлі беларускія фемінізмы.
Гласарый — гэта сетка, якая дапамагае лепш асэнсаваць структурныя праблемы няроўнасці, выключэння і дыскрымінацыі, а таксама аб’ядноўвае розныя галасы актывiста_к, даследчы_ц i iнш.
Мы аб'яўляем open-call на наступныя блокі гласарыя:
Каго мы запрашаем?
Мы запрашаем гендарных даследчы_ц, журналіст_к, фемініст_к і ЛГБТК+ актывіст_к, якія пражываюць у любой геаграфічнай кропцы, але звязаны з беларускім кантэкстам і Беларуссю.
Як узяць удзел?
Мы чакаем вашых заявак на email:
Заяўкi павінны ўключаць:
Назву тэрміна ці канцэпцыі
Кароткае апісанне (да 150 слоў)
Кароткае біяграфічнае апісанне
◆ Дэдлайн 15 снежня 2024 ◆
Як будзе выглядаць артыкул для гласарыя?
Кожны запіс у гласарыі будзе ўключаць назву паняцця і асноўны тэкст, які раскрывае яго значэнне (аб’ём 2-5 старонак), візуальныя элементы (фота ці іншыя выявы), спасылкі і рэкамендацыі для далейшага вывучэння, а таксама кароткае біяграфічнае апісанне аўтар_кі.
Аўтар_кам прадугледжваецца ганарар у памеры 150 еўра за тэкст.
Women In Tech – гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у ІТ, стымуляванне даследаванняў на стыку тэхналогій і фемінізму, а таксама прасоўванне гендэрнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект ініцыяваны Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.