OPEN CALL ◆ Даследчая лабараторыя
ВЫКЛЮЧЭННЕ
EXCLUSION
Яе-перспектыва
◆ Верасень 2024 – май 2025 ◆ Дэдлайн 15 жніўня ◆
Women in Tech Academic у рамках Цэнтра гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту абвяшчае набор у даследчую лабараторыю “Выключэнне/Exclusion. Яе-перспектыва” для даследчы_ц з Беларусі, якія хацелі б рэалізаваць праект у сферы гендарных даследаванняў з фокусам на беларускім полі.
Даследчая лабараторыя
9-месячная праграма, накіраваная на тэмы выключэння і дыскрымінацыі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў ІТ. Гэтая лабараторыя ахоплівае індывідуальныя даследчыя праекты, сумесныя адукацыйныя сустрэчы і стварэнне калектыўнага практычнага прадукту (напрыклад, дапаможніка або праграмнага дакумента) на аснове індывідуальных даследаванняў і сумесных намаганняў.
◆ Дэдлайн 15 жніўня ◆
Мы прапануем
ВЫКЛЮЧЭННЕ / EXCLUSION
Тэматычнае поле лабараторыі гэтага году вызнача ецца паняццем ВЫКЛЮЧЭННЕ / EXCLUSION, якое мы разглядаем у звязцы з рознага тыпу дыскрымінацыямі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў высокатэхналагічнай / IT індустрыі. Рэгіён даследавання павінен быць звязаны з беларускім дыскурсам, лакалізаваным як унутры краіны, так і за яе межамі (міграцыя). Параўнаўчы фокус даследавання з іншымі сацыяльнымі і культурнымі кантэкстамі вітаецца.
Патэнцыяльныя вектары даследавання могуць быць звязаныя з:
Нягледзячы на прыярытэт праектаў звязаных з высокатэхналагічнай / IT сферай працы, прапановы з фокусам на дыскрымінацыі жанчын у іншых сферах таксама будуць разглядацца.
Першая сустрэча ўдзельніц лабараторыі адбудзецца 16-18 верасня 2024 у Вільнюсе. Працягласць лабараторыі – 9 месяцаў.
Мовы: беларуская/руская; некаторыя мерапрыемствы будуць праходзіць толькі на англійская мове.
Патрабаванні да ўдзельні_ц
Вышэйшая адукацыя (магістратура альбо кандыдацкая ступень);
Беларускае грамадзянства / від на жыхарства ў Беларусі альбо пацверджаныя сталыя сувязі з Беларуссю (калі ў вас асаблівы выпадак, калі ласка пішыце нам);
Веданне англійскай мовы ад B1/2;
Досвед правядзення даследаванняў альбо ўдзелу ў актывісцкіх праектах з выкарыстаннем гендарнай (фем-)оптыкі.
Перавага будзе аддавацца праектам з міждысцыплінарным падыходам і фокусам на тэхналогіях.
Калі ласка, дашліце сваю прапанову
На скрыню:
Тэма:
Даследчая лабараторыя
Прапанова павінна ўключаць
Назву праекта, анатацыю (300 слоў) і CV (пажаданы ліст публікацый, а таксама досвед удзелу ў даследчых/актывісцкіх праектах).
◆ Дэдлайн 15 жніўня 2024 ◆
Куратаркі лабараторыі
Таня Арцімовіч
Erfurt University, Germany
Альміра Усманава
European Humanities University, Lithuania
Антаніна Сцебур
Women in Tech program, EHU
Women In Tech – гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у ІТ, стымуляванне даследаванняў на стыку тэхналогій і фемінізму, а таксама прасоўванне гендэрнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект ініцыяваны Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.